Четверг, Апрель 25

Выстава «Чалавек і стварэнне»

Аўдыёгід да стэнда «Чалавек і стварэнне»

Выстава «Чалавек і стварэнне» – гэта расповед пра тое, чаму чалавек закліканы захоўваць прыроду і клапаціцца аб нашым агульным доме – планеце Зямля. Мэта выставы – абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, прадэманстраваць розныя спосабы ўдзелу хрысціян у клопаце аб стварэнні і раскрыць ролю чалавека і Касцёла ў вырашэнні экалагічных праблем сучаснасці.

Выстава «Чалавек і стварэнне» складаецца з шэрагу інфармацыйных стэндаў, якія пазнаёмяць вас з наступнымі тэмамі

У адказнасці за стварэнне
Экалагічныя праблемы сучаснасці (частка 1, частка 2, частка 3)
Асвячэнне прыроды
Экалагічна дружная парафія
Экалагічнае кіраванне ў парафіі
Вада – крыніца жыцця
Умеранае спажыванне
Быць соллю свету

Акрамя інфармацыі, прадстаўленай на стэндах, вы можаце скарыстацца мультымедыйнымі сродкамі: праслухаць экскурсію ў аўдыёфармаце, перайсці па тэматычных спасылках, паглядзець кароткае відэа. Уся мультымедыйная інфармацыя знаходзіцца на адмысловай старонцы выставы ў інтэрнэце.

Праект створаны па бласлаўленні Арцыбіскупа Тадэуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і ажыццёўлены напрамкам “Царква і ахова навакольнага асяроддзя” некамерцыйнай установы “Цэнтр экалагічных рашэнняў”. Выказваем падзяку за падтрымку ў ажыццяўленні праекта Міністэрству замежных спраў Каралеўства Нідэрландаў (фонд МАТRА).

У стварэнні выставы «Чалавек і стварэнне» прымалі ўдзел

Яўген Лабанаў – ідэя і курыраванне праекта
Сяргей Юшкевіч – ідэя, каардынацыя праекта, тэкставае напаўненне
Айцец Аляксандр Ледаховіч, Дар’я Чумакова, Ларыса Якавюк – тэкставае напаўненне.
Марыя Мухіна, Наталля Грабёнкіна, Міла Шыдлоўская – мастацкае афармленне дызайн і вёрстка
Ганна Калініна – рэдагаванне і карэктура тэксту
Вераніка Пуставіт – переклад на беларусскую мову
Віктар Малышчыц – фотаздымкі
У афармленні выстаўкі выкарыстаны карціны Алены Чаркасавай «Герасім і леў», «Выратаванне стварэння»

Контакты:
Юшкевич Сергей
e-mail: ecotvorenie@gmail.com
тел: +375292527145

Выставка Человек и творение