afisha_vystava_zory_17  февраля в Институте теологии БГУ (пр. Независимости, 24) в ауд. 307  состоится открытие и встреча с автором фотовыставки «Беларусь у абдымках зорак».  Выставка  представит работы астронома Виктора Малышчица.  Автору выставки  удалось с помощью фотографий создать яркий и незабываемый образ ночного неба над Беларусью.

Выставка продолжит работу до 31 марта

Организаторами выставки выступили Институт теологии БГУ и программа «Церковь и охрана окружающей среды»

Краткое описание выставки, и автобиография автора:
Выстава “Беларусь: у абдымках зорак” прадстаўляе фатаграфічныя творы прафесійнага астранома Віктара Малышчыца. Аднак гледачу прапанавана не проста начное неба з пункту гледжання навукі. Адметнасць і каштоўнасць гэтай выставы – у створаным аўтарам яркім і незабыўным вобразе начнога неба разам з канкрэтнымі зямнымі даляглядамі і культавымі архітэктурнымі помнікамі. Нізкая лінія гарызонта стварае ўражанне надзвычайнай велічы зорнага неба ў дастаткова невялікім фармаце, выбраным аўтарам. Стрыманая каляровая гама, уласцівая паўночным краявідам, дапамагае распазнаць і здзівіцца менавіта беларускай ночы ва ўсёй яе прыгажосці і таямнічасці.

Той рэдкі выпадак, калі хобі і захапленне становіцца здабыткам мастацтва, дэманструюць творчыя працы В. Малышчыца. Фотамастак крочыць няпростым шляхам ад аматарства да прафесіяналізму: аўтар шмат выязджае ў розныя куткі Беларусі дзеля пленэраў, каб падгледзець і злавіць новыя сюжэты для сваёй тэмы. Пасля падарожжаў са шматлікага матэрыялу аўтарам робіцца сур’ёзны адбор для дасягнення найбольшай вобразнасці фотаздымка. Менавіта тэма начнога неба з’яўляецца новай і нечаканай у беларускім фотамастацтве. Прапанаваная выстава будзе цікавай асабліва гарадскому гледачу, каб напоўніць яго сэрца рамантызмам і любоўю да Радзімы падчас назірання за сапраўднай прыгажосцю начнога неба.

 

IMG_2511Віктар Малышчыц

Нарадзіўся ў 1985 г. ў г. Рыга (Латвія) у беларускай сям’і. З 1992 года стала жыве ў Беларусі. Ў 2007 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага факультэта. У дадзены момант працуе выкладчыкам астраноміі ў Ліцэі БДУ.

Творчыя захапленні аўтара звязаныя як з астранамічнай навукай, так і з фатаграфіяй. Гэта натхніла на працу над праектам «Беларусь: у абдымках зорак», які складаецца як з відэа, так і з фотаматэрыялаў. Асноўная ідэя праекта — данесці да гледача хараство нашага краю, паказваючы Беларусь з незвычайнага ракурса: уначы пад зорным небам. Разам з тым В. Малышчыц шмат здымае родны край і ўдзень, працуе над серыяй здымкаў Беларусі з паветра. Любімае месца — Браслаўскія азёры.

Персанальныя выставы аўтара праходзілі ў многіх гарадах Беларусі, а таксама ў Берліне і Парыжы. У дадзены момант аўтар працягвае працу над гэтым і іншымі праектамі аб нашай краіне.