Гарадзенскія святары пра жывёл, энергарэсурсы і здаровы лад жыцця
4 кастрычніка ва ўсім свеце святкуецца Сусветны дзень абароны жывёл (World Animal Day). Гэты дзень вядомы як дзень памяці каталіцкага святога Францыска Асізкага, які лічыцца апекуном жывёл. У многіх краінах свету праводзяцца адмысловыя набажэнствы, падчас каторых асвячаюць хатніх гадаванцаў. У сувязі з гэтым Гродзенскі Зялёны партал пацікавіўся ў святароў розных канфесій, наколькі яны дбаюць пра экалогію і ці згадваюцца пытанні абароны навакольнага асяроддзя ў працы з вернікамі.
Айцец Яўген Голуб OFMConv, францішканскі касцёл Маці Божай Анёльскай у Гродне:
Бог даў нам гэты свет ў карыстанне, таму маем адказнасць і гонар захаваць тое, што ў ім прыгожае і непаўторнае. Экалагічнасць чалавека - справа, безумоўна, важная. Але дбайнасць пра наваколле павінна спалучацца з клопатам пра друго