Понедельник, Октябрь 14

Сёмкава: прызнанне ў любові

Сергей Юшкевич, экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

«Экасцяжына – гэта дзейснае прызнанне ў любові да сваёй мясцовасці». Такія словы прагучалі ў мінулую суботу, 25 чэрвеня, на мясцовым фестывалі «Х_мара» падчас адкрыцця экалагічнай сцяжыны «Сёмкава» ў аграгарадку Сёмкава, што ў 20 км ад Мінска. Пра што распавядаюць ажно 40 інфармацыйных стэндаў на кіламетр сцяжыны? Якую карысць праект прынёс яшчэ да адкрыцця? И чаму на экасцяжыну натхніла менавіта сядзіба рода Хмараў? Расказваем.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Падкрэсліць каштоўнасці

Сергей Юшкевич, экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара– Самае простае, што можна было зрабіць, каб падтрымаць Сёмкава з пункту гледжання прыцягнення ўвагі да каштоўнасці гэтага месца, – арганізаваць такі экалагічна-гістарычны маршрут. Мы нават зараз бачым – тут арганізаваўся кірмаш. Такім чынам пачынаецца развіццё вёскі, яна становіцца месцам прыцягнення для турыстаў, для людзей, якія хочуць на дзень выехаць з горада, – распавядае Сяргей Юшкевіч, кіраўнік праграмы «Чалавек і стварэнне», аднаго з арганізатараў экасцяжыны «Сёмкава». – І сцяжына – інструмент, які прыцягвае людзей. У неарганізаванае месца няма сэнсу ехаць. Зараз у людзей ёсць патрэба ў культурным адпачынку, каб пра нешта даведацца і атрымаць уражанні. І што цікава, можна ў гэта ўсё паглыбіцца без экскурсавода – уся інфармацыя ўжо ёсць на стэндах. Гэта таксама важна – незалежнасць у атрыманні ведаў. Экасцяжына – добры прыклад для іншых вёсак, таму што амаль у кожнай недалёка ад Мінска ёсць славутасці, якія застаюцца проста неспазнанымі, яны разбураюцца, паміраюць. А гэта наша гісторыя, якую варта цаніць.

Протоиерей Павел Чистяков, экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Евгений Лобанов, Экоидея, экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара
На адкрыцці прамаўляе кіраўнік праекта «Экаідэя» Яўген Лабанаў

Чым Сёмкава такое адметнае, і як экасцяжына можа пра гэта расказаць?

Пачынаецца маршрут ад муроў сядзібы, якая была заснаваная роўна 250 гадоў таму Адамам Хмарай, шляхцічам, які пачынаў кар’еру ўсяго з лоўчага, а дарос да мінскага ваяводы, прычым апошняга ў гісторыі гэтай пасады. Сёмкава стала сапраўды багатым і прывабным месцам, шляхціч уклаўся ў яго ніяк не меньш, чым у будаўніцтва вадзяных млыноў, цагельняў і вінакурань. Найбольш верагодна, што, каб узвесці свой палац, Хмара запрасіў да сябе італьянскага архітэктара Карла Спампані, які ў тыя часы якраз працаваў паміж Вільняй і Заслаўем. Уражанні ад сябе Адам Хмара пакідаў таксама прыемныя, па Міншчыне нават пайшло выслоўе: «Ветлівы як пан мінскі ваявода». Падчас экскурсіі вам таксама распавядуць, што палац занатаваў у фарбах Напалеон Орда, а ў 1922 годзе тут паўгода працаваў Якуб Колас. І назіраў ужо за разрабаванай сядзібай.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара, Таццяна Хамянкова

Далей сцяжына вядзе праз Французскі парк і яблыневы сад. Чытаеш пра флору і фаўну мясцовасці і глядзіш па баках. Удзельнікі ў дзень адкрыцця пачулі берасцянку, чорнага дразда-певуна, салаўя, пячураўку-трашчолку, сініцу і зялёную перасмешку, пабачылі малінаўку і стрынатку. Камусьці неяк пашанцуе пачуць тут зімародка, бо такі чырвонакніжны від жыве ў гэтай мясцовасці. Побач з прыроднай прыгажосцю больш востра ўспрымаецца інфармацыя пра тое, як чалавек уплывае на прыроду і як жыць экалагічна дружалюбна, з канкрэтнымі парадамі.

Каб спалучыць гістарычны і экалагічны аповед, спатрэбілася сканцэнтраваць 40 інфармацыйных стэндаў (не ўсе паспелі паставіць да афіцыйнага адкрыцця, але яны будуць усталяваныя) на кіламетры сцяжыны. На стэндах ёсць QR-коды – можна зладзіць сабе аўдыёэкскурсію. Нарэшце ўпершыню для ТАА «Экаідэя» і праграмы «Чалавек і стварэнне» маршрут быў зроблены па-беларуску. А праходзіць ён у найбольш папулярным сярод месцовых месцы, таму цікавосткі і карысныя парады будуць трапляцца на вока штодня.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара, Сергей Юшкевич

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара
Птушак шукаюць разам з Наталляй Азоўскай

– Я думаю, што калі экалагічныя экскурсіі будуць арганізаваныя на сталай аснове, то карысць будзе. Гляджу па сваім дзіцяці. Калі я вучылася ў школе, у нас лічылася, што «макулатуру збіраюць толькі бамжы». Мой сын ужо вырас з думкай пра тое, што сабраная макулатура ратуе дрэва, – робіць выснову пасля экскурсіі Аляксандра. Яны з сынам пабачылі аб’яву пра фестываль у чаце свайго садовага таварыства і вырашылі з карысцю правесці час.

Экасцяжына стала выконваць свае адыкацыйныя функцыі яшчэ да адкрыцця: тут ужо пабывалі мясцовая школа і дзіцячы садок, дзеці з краязнаўчага гуртка трэніраваліся праводзіць экскурсіі. І на адкрыццё людзей сабралося дастаткова, хапіла на тры асобныя экскурсіі – экалагічную, батанічную і арніталагічную. Адзін чалавек адмыслова прыехаў на ровары ажно з Радашковічаў.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара, Таццяна Хамянкова

– Вельмі прыемна, што так шмат людзей зараз у гэтыя выхадныя, я не памятаю, колькі ўжо часу назад так шмат было людзей, – дзеляцца ўражаннямі жыхары Сёмкава Мая і Сяргей, якія прымалі ўдзел у ажыццяўленні гэтага праекта. І адзначаюць, што дзякуючы праекту пазнаёміліся з аднавяскоўцамі і згуртаваліся. – Планаў было вельмі шмат, напрыклад, рэстаўрацыя гістарычнага будынка, але на яго патрэбны грошы, якіх, на жаль, у мясцовых жыхароў, няма. Таму экалагічны праект – такі пачатак, каб прыцягнуць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і гарадскіх, каб яны таксама ведалі, што тут ёсць такія праекты.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Мясцовая супольнасць

Адметнасць гэтай ініцыятывы ў тым, што ідэя стварыць экалагічную сцежку нарадзілася менавіта ў мясцовай супольнасці. Гэта значыць, будзе каму і клапаціцца пра сцяжыну надалей. Ідэя прышла з батанічных і арніталагічных экскурсій, якімі ратаваліся мясцовыя жыхары падчас каранавіруса.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара
Алесь Спіцын праводзіць батанічную экскурсію

Таццяна Хамянкова, экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара– Мясцовым вельмі спадабаўся гэты фармат, таму што гэта было на вуліцы, гэта было нестандартна. У нас тут шмат жыхароў, якія бачылі шмат краінаў свету, і іх звычайнай экскурсіяй ужо было не здзівіць. І мы пабачылі, што гэта мае вялікі плён, – распавядае Таццяна Хамянкова, экскурсавод, каардынатар праектаў «Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава» і экасцяжына «Сёмкава» (Сёмкаўскі філіял рэспубліканскага фонда развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў»). – Я з’яўляюся кіраўніком мясцовага краязнаўчага гуртка для школьнікаў, і мы таксама пабачылі, што, калі дзеці бачаць, якая тут колькасць птушак і раслінаў, да іх лепш даходзіць: калі мы засмечваем гэту тэрыторыю, то змяншаецца колькасць птушак і раслінаў, натуральна ўзнікае жаданне гэта паспрабаваць абараніць. Адзін экскурсавод не распавядзе столькі, колькі можа распавесці адна экасцяжына.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара, Сергей Юшкевич

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Стварэнне экасцяжыны заняло амаль два гады, і цікаваць да яе за гэты час не згасала, на сумесных абмеркаваннях стала сбіралася каля 20 чалавек. Спецыялісты ТАА «Экаідэя» і праграмы «Чалавек і стварэнне», якая дапамагае развіваць экалагічную дзейнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы, ацанілі тэрыторыю, распрацавалі стэнды для сцяжыны, каардынавалі іх вёрстку. Сумесна з мясцовай супольнасцю узгаднялі стварэнне новага аб’екта з раённымі ўладамі. Сёмкаўцы, гэта і звычайныя жыхары, і гаспадар аграсядзібы «Даліна Утульнасць», дзейсна ўклаліся ў экасцяжыну на ўсіх узроўнях. І фінансава – зроблена ўсё было на грошы валанцёраў, і сваімі сіламі: самі добраўпарадкавалі тэрыторыю і ўсталёўвалі стэнды. Ні аднаго інструмента не давялося арэндаваць, усё знайшлося на месцы. І творча – стэнды на гістарычную тэму распрацоўвала дызайнер Марыя Каралёва.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

У мясцовых ёсць жаданне зрабіць асобны маршрут па Англійскім парку, унікальны ландшафт якога застаўся з часоў ледавіка. Усе гэтыя перапады вышынь можна будзе адчуць сваімі нагамі, прыпыняючыся адпачыць перад інфармацыйнымі стэндамі. Ёсць месца, папулярнае сярод раварыстаў, – там таксама хацелася б прамаркіраваць машрут. Тым больш побач з вадасховішчам Сялюты пойдзе размова пра іншы жывёльны і раслінны свет.

Але цэнтральная ідэя – аднаўленне сядзібы Хмараў. Яна і ўвесь паркавы косплекс з’яўляюцца гістарыка-культурнай каштоўнасцю. Згодна з Кодэксам аб культуры, гэты помнік нацыянальнага значэння павінен ахоўвацца дзяржавай. Але як амаль 20 гадоў таму абваліўся дах, з таго часу сцены імкліва разбураюцца, праз аконныя праёмы бачна, як буяе зелле. І, на жаль, пра сёмкаўскі сядзібна-паркавы комплекс мала ведаюць, хаця месціцца ён вельмі зручна. Сёмкаўцам баліць. Праз экасцяжыну ў тым ліку яны спадзяюцца прыцягнуць увагу да помніка і знайсці грошы, каб вырашыць праблему для пачатку з кансервацыяй.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Царкоўны прыход

Яшчэ адзін інфармацыйны стэнд стаіць непасрэдна ў вёсцы – перад царквой Узнясення Гасподняга, каб нагадаць пра адказнасць чалавека за Божае стварэнне, пра тое, што хрысціянін па прыродзе сваёй не можа быць абыякавым. Прыход таксама можа ўключыць экасцяжыну ў сваё жыццё.

Протоиерей Павел Чистяков, экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

– Як працяг таго стэнда можна перайсці на экалагічную сцяжыну, каб на практыцы паглядзець, што значыць любіць прыроду, што значыць быць хрысціянінам, які неабыякавы да створанага свету. На іншых стэндах таксама можна сустрэць біблейскія цытаты, – тлумачыць Сяргей Юшкевіч. – У нас не так шмат храмаў на Беларусі, каля якіх ёсць хаця б таблічка пра тое, што трэба клапатліва ставіцца да прыроды.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Протоиерей Павел Чистяков, экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара– Ініцыятыва добрая – нагадаць людзям яшчэ раз і пра гэта месца, і пра адказнасць перад Богам за свае паводзіны. Як у рэчах, якія людзі здзяйсняюць, часцяком кідаючы смецце, так і глабальна, – адзначае настаяцель Узнясенскага прыхода протаіерэй Павел Чысцякоў. – Стэнд каля храма тлучачыць сутнасць хрысціянскага светапогляду ў адносінах да прыроды. Гасподзь прызваў чалавека ўрабляць зямны сад, захоўваць яго, клапаціцца пра яго. Але грэх, які ўвайшоў у чалавека праз грэхападзенне, сказіў усё. «Корань усякага зла — срэбралюбства», калі ненасытная натура чалавека хоча захопліваць усё болей і болей. Гэта прыводзіць да таго, што прырода спусташаецца. І мы бачым, што адбываецца ў свеце, калі адныя не могуць папіць вады, паесці простай ежы, другія ж ад сыці, ад духоўнага асляплення не ведаюць, што сабе дазволіць, здабываюць, здабываюць. А Гасподзь кажа: «Якая карысць чалавеку, калі ён увесь свет здабудзе, а душу сваю пагубіць?» З сабою нічога не забярэш. Але, на жаль, вельмі многія моцныя гэтага свету таго не разумеюць, пачынаюць потым ад сыці гуляць у такія вось «гульні» з народамі, з цэлымі краінамі, не разумеючы, што перад Богам потым будуць даваць адказ. А мы, простыя людзі, на сваім узроўні павінны старацца клапаціцца. Любы наш учынак мае наступствы. І ўчынак, і слова.

Экотропа «Сёмково», агрогородок Семково, усадьба Хмаров, Человек и творение, фестиваль Х_мара

Аляксандра Капцэвіч

Фота Алены Нагорнай

 

Контакты:
Юшкевич Сергей
e-mail: ecotvorenie@gmail.com
тел: +375292527145

Выставка Человек и творение