Четверг, Декабрь 12

Экасцяжына «Сёмкава»: збор сродкаў на каркасы і добраўпарадкаванне тэрыторыі

У аграсядзібе «Даліна Утульнасці» 23 студзеня адбылася прэзентацыя стэндаў экасцяжыны «Сёмкава», адкрыццё якой запланавана на 17 красавіка – да Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін, у год святкавання 250-годдзя ад пачатку будаўніцтва палаца ў Сёмкаве і 100-годдзя з часу прыезду народнага паэта Якуба Коласа ў Сёмкава.

Человек и творение, экотропа Семково, Планета без границ, усадебно-парковый комплекс Семково

Канцэпцыя экасцяжыны «Сёмкава» і стэндаў для яе былі распрацаваныя і выкананыя ў межах праекта «Чалавек і стварэнне» пры падтрымцы ТАА «Экаідэя» па замове аграсядзібы «Даліна Утульнасць» (аграгарадок Сёмкава, Мінскі раён) з дазволу Мінскага райвыканкама (ад 02.11.2021) з удзелам Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», мясцовага прыхода Узнясення Гасподняга і Сёмкаўскай сярэдняй школы.

Человек и творение, экотропа Семково, Планета без границ, усадебно-парковый комплекс Семково

Экалагічная сцяжына будзе мець даўжыню 1000 метраў, праходзіць па тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Сёмкава», а дакладней – праз яблыневы сад і так званы французскі парк ХVIII стагоддзя.

Сцяжына мае адукацыйны характар і будзе абсталяваная інфармацыйнымі стэндамі, якія апісваюць культурную, гістарычную і прыродную спадчыну тэрыторыі, па якой праходзіць маршрут.

Человек и творение, экотропа Семково, Планета без границ, усадебно-парковый комплекс Семково
Так будзе выглядаць першы інфармацыйны стэнд экасцяжыны

Функцыянаваць экасцяжына будзе на некамерцыйных умовах і будзе адчыненая для наведвання ўсім жадаючым. Двойчы на год будзе праводзіцца збор валанцёраў для навядзення парадку на тэрыторыі, прылеглай да экасцяжыны.

Человек и творение, экотропа Семково, Планета без границ, усадебно-парковый комплекс Семково, субботник на экотропе

На дадзены момант ажыццяўляецца збор сродкаў:

– на выраб і ўстаноўку каркасаў, мінімальнае добраўпарадкаванне тэрыторыі (падсыпка сцежак, выраб некалькіх лаў і сметніц) экасцяжыны (5000 беларускіх рублёў). Будзе ўсталявана каля 40 інфармацыйных стэндаў рознага памера.

– арганізацыю ўрачыстага адкрыцця і выраб сувенірнай прадукцыі (1500 беларускіх рублёў).

Кожны жадаючы можа далучыцца да годнай справы і зрабіць ахвяраванне на рахунак Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» https://fondpriroda.by/about/how-to-help/ з абавязковай пазнакай мэты плацяжу «Экасцяжына “Сёмкава”».

Человек и творение, экотропа Семково, Планета без границ, усадебно-парковый комплекс Семково

Мы спадзяемся, што экалагічная сцяжына «Сёмкава» будзе садзейнічаць развіццю экалагічнай культуры ў мясцовых жыхароў, дазволіць праводзіць пазакласныя заняткі з дзецьмі на экалагічную тэматыку, прыцягне ўвагу грамадскасці да пытання захавання сядзібна-паркавага комплексу «Сёмкава».

Таццяна Хамянкова

Фота Сяргея Плыткевіча

Контакты:
Юшкевич Сергей
e-mail: ecotvorenie@gmail.com
тел: +375292527145

Выставка Человек и творение