
Экасцяжына «Сёмкава»: збор сродкаў на каркасы і добраўпарадкаванне тэрыторыі
У аграсядзібе «Даліна Утульнасці» 23 студзеня адбылася прэзентацыя стэндаў экасцяжыны «Сёмкава», адкрыццё якой запланавана на 17 красавіка – да Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін, у год святкавання 250-годдзя ад пачатку будаўніцтва палаца ў Сёмкаве і 100-годдзя з часу прыезду народнага паэта Якуба Коласа ў Сёмкава.
Канцэпцыя экасцяжыны «Сёмкава» і стэндаў для яе былі распрацаваныя і выкананыя ў межах праекта «Чалавек і стварэнне» пры падтрымцы ТАА «Экаідэя» па замове аграсядзібы «Даліна Утульнасць» (аграгарадок Сёмкава, Мінскі раён) з дазволу Мінскага райвыканкама (ад 02.11.2021) з удзелам Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», мясцовага прыхода Узнясення Гасподняга і Сёмкаўскай сярэдняй школы.
Экалагічная сця